7 ліпеня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэньня Янкі Купалы — чалавека, што ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў шуканьню папараць-кветкі ня толькі для сябе, а і для ўсіх беларусаў. Купала падымаў статус беларускай мовы сваімі цудоўнымі творамі, узбагачаў яе, прасоўваў наперад, перадаваў маладым, захапляючы іх прыкладамі вышыні беларускага слова. Гэта адзін з тых людзей, што закладалі падмурак беларускай нацыянальнай ідэі.

Запрашаем жадаючых, а 13-й гадзіне ў суботу сёмага ліпеня прыйсьці да помніка Янку Купалу ў Маскве і на вечную памяць гэтаму змагару-рамантыку прачытаць ягоны ж твор.
Проста так, ад сэрца: для яго і для сябе. Самадзейнымі Купалаўскімі чытаньнямі адзначыць 130-я ўгодкі з дня яго нараджэння.

Чытаць напамяць ці з лісточка, кожны вырашае для сябе сам:)

Падзея на Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?