З 8 чэрвеня 2012 года ў Польшчы ўводзіцца новая сістэма афармлення чэкаў Tax Free, паведамляе рэсурс "Польшча 24"

Сістэма ўведзена па ініцыятыве Мытнай палаты ў Беластоку і распаўсюджваецца на тэрыторыю ўсёй Польшчы. Старая і новая сістэмы пакуль будуць дзейнічаць паралельна. Новаўвядзенне ў канчатковым варыянце дазволіць да двух разоў скараціць чэргі на мяжы.

Зараз, перш чым прыехаць на мяжу, пакупнік або прадавец змогуць загадзя весці чэк Tax Free ў сістэму электроннай рэгістрацыі. К

алі вы хочаце самі зарэгістраваць VAT наведайце сайт granica.gov.pl і запоўніце спецыяльны бланк. У фармуляры неабходна напісаць вашыя імя і прозвішча, нумар пашпарта, нумар дакумента Tax Free, кошт тавара ў польскіх злотых, найменне тавару, а таксама выбраць месца, у якім вы збіраецеся перасякаць мяжу Польшчы.

Увесь працэс рэгістрацыі зойме ў вас не больш за некалькі хвілін, а калі вы прыедзеце на мяжу ў мытніка ўжо будзе зарэгістраваны дакумент. Адзінае, што вам застаецца паказаць тавар супрацоўніку мытнай службы, які зверыць названыя вамі дадзеныя і паставіць пячатку аб вывазе пакупак за мяжу.

Польскія мытныя службы разлічваюць, што новаўвядзенні дазволяць скараціць час адпраўлення пасажыраў на 30-50%, што ў сваю чаргу станоўча адаб'ецца на памяншэнні чэргаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?