Расійскі тэхнічны персанал адыграў ключавую ролю ў перахопе і знішчэнні турэцкага ваеннага самалёта сіламі супрацьпаветранай абароны Сірыі 10 дзён таму, гаворыцца ў артыкуле брытанскай газеты Sunday Times.

На думку аўтараў артыкула, журналістаў Тыран Махнаімі і Гарэт Джэнкінс, якія збіралі матэрыялы для публікацыі ў Тэль-Авіве і Стамбуле, гэты паварот можа значна павысіць стаўкі ў сірыйскім канфлікце.

Згодна з дыпламатычнымі крыніцамі на Блізкім Усходзе, рашэнне збіць знішчальнік F-4 «Фантом» ВПС Турцыі было прынята за долі секунды і яно стала папераджальным сігналам для НАТА трымацца далей ад грамадзянскай вайны ў Сірыі.

Як гаворыцца ў артыкуле Sunday Times, дзякуючы пастаўкам узбраенняў з Расіі, пачатак якім быў пакладзены яшчэ ў часы былога СССР, Сірыя мае прасунутую сістэму СПА. Дамаск, па словах крыніц у сірыйскай апазіцыі, з’яўляецца апошнім сябрам Уладзіміра Пуціна ў арабскім свеце.

«Тут у наяўнасці» адбіткі пальцаў» Расеі, — сказаў дыпламат, на чые словы спасылаецца Тыран Махнаімі. Прычыны рашэння збіць самалёт, крыніца інфармацыі суміруе так:

«Сірыя — гэта не Лівія, і любая спроба ўвесці над Сірыяй зону, закрытую для палётаў, будзе сустрэтая адной з самых магутных у свеце сістэм СПА і дорага абыдзецца любому нападніку нападае».

Гэтая ж крыніца паведаміла журналісту, што расійскія спецыялісты ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы сірыйскіх вайскоўцаў, і некаторыя з расейцаў да гэтага часу дыслакаваныя ў цэнтрах кантролю СПА Сірыі.

Па словах іншай крыніцы, супрацоўніка ваенна-паветраных сіл Ізраіля: «Нас не здзівіць калі гэтыя расійскія эксперты, нават калі яны і не націснулі на кнопку пуску, па меншай меры былі ў гэты момант побач з сірыйскімі афіцэрамі, якія зрабілі гэта».

Sunday Times паведамляе пра тое, што збіты самалёт ляцеў без суправаджэння і не меў на борце бомбаў, яго экіпаж складаўся з двух пілотаў, іх вылет не быў баявым.

Акрамя таго, у артыкуле пацвярджаецца, што знішчальнік парушыў сірыйскую паветраную прастору, але зрабіў гэта «ненаўмысна».

Sunday Times таксама нагадвае пра выказванні турэцкіх вайскоўцаў, прыведзеных турэцкай газетай Hurriyet. Паводле гэтых крыніцаў, выведка Турцыі праслухоўвала перамовы паміж супрацоўнікамі камунікацый СПА Сірыі і чула, што яны апазналі знішчальнік як турэцкі.

У расейскіх СМІ пасля прагучала версія аб тым, што турэцкі ваенны самалёт правяраў сірыйскую паветраную прастору па запыце НАТА.

Паведамлялася таксама, што Турцыя вяла маніторынг сірыйскага радыёэфіру і іншых электронных камунікацый, перадаючы ўсю гэтую інфармацыю сябрам НАТА.

На думку аўтараў артыкула, абедзве гэтыя версіі цалкам праўдзівыя.

У «халоднай вайне» СМІ, якая разгарнулася пасля гэтага інцыдэнту, прагучалі і сцвярджэнні аб тым, што турэцкі знішчальнік быў збіты рускімі.

Пра гэта ў інтэрв’ю аднаму з мясцовых тэлеканалаў заявіў Масум Туркер, лідар адной з самых нешматлікіх палітычных арганізацый Турцыі — партыі левых дэмакратаў. Як адзначыў Туркер, расейскія ваенна-марскія сілы не далучыліся да пошукаў экіпажа збітага самалёта, паведамляе Sunday Times.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?