Як паведаміла Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя, віншаванне футбалістаў зборнай Іспаніі пачнецца ў міжнародным аэрапорце Барахас, дзе ў 15:00 прызямліцца самалёт з чэмпіёнамі Еўропы.

На працягу паўтары гадзін гульцы зборнай адпачнуць у размешчанай непадалёк ад аэрапорта гасцініцы, а затым адправяцца ў палац Сарсуэла, дзе іх прыме кароль Іспаніі Хуан Карлас.

На фінальным матчы зборных Іспаніі і Італіі ў Кіеве прысутнічаў спадкаемца каралеўскага трона прынц Астурыйскі Фэліпэ і старшыня ўрада Рахой.

Пасля прыёму ў караля футбалісты зборнай Іспаніі адправяцца ў спецыяльным адкрытым аўтобусе ад ўрадавага комплексу Манклоа па цэнтральных вуліцах Мадрыда да плошчы Сібелес,
дзе ўвечары пройдзе грандыёзнае свята віншавання гульцоў нацыянальнай зборнай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?