Паўабаронца зборнай Іспаніі і «Барселоны» Андрэс Ін’еста стаў найлепшым гульцом Еўра-2012.

28-гадовы гулец чэмпіёнаў Еўропы быў абраны тэхнічным камітэтам з 11 спецыялістаў. Учора зборная Іспаніі ў фінале Еўра абыграла зборную Італіі (4:0).

У 2008 г. найлепшым гульцом чэмпіянату Еўропы быў прызнаны паўабаронца Хаві (Іспанія), якія таксама ўчора заваяваў золата, у 2004-м — Тэадорас Загаракіс (Грэцыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0