Кніга брытанскай пісьменніцы Э. Л. Джэймс «Пяцьдзесят адценняў шэрага» ўстанавіла новы рэкорд продажаў сярод раманаў у мяккай вокладцы, прызначаных для дарослай аўдыторыі.

Першы мільён асобнікаў эратычнага рамана быў раскуплены за ўсё за 11 тыдняў. Папярэдні рэкорд — 36 тыдняў — належаў кнізе Дэна Браўна «Код да Вінчы».

Раман Э. Л. Джэймс таксама пабіў рэкорд тыднёвых продажаў для кніг у мяккай вокладцы — 397 тыс. 889 асобнікаў. Гэта на 30 тысяч больш, чым у 2008 годзе ў кнігі Джоан Роўлінг «Казкі барда Бідла».

«Пяцьдзесят адценняў шэрага» — першая частка эратычнай трылогіі. Усе тры рамана прадаюцца прыблізна ўдвая лепш, чым астатнія кнігі ў першай паўсотні рэйтынгу.

Па аб’ёмах продажаў «Пяцьдзесят адценняў шэрага» зараз займае 32-е месца ў спісе бэстсэлераў з часоў пачатку падлікаў ў 1998 годзе.

Выдавецтва Random House не змагло паведаміць дакладных дадзеных аб продажах электронных копій трылогіі, але заявіла, што яны застаюцца «на тым жа ўзроўні», што і папяровыя экзэмпляры. Але інтэрнэт-крама Amazon паведаміла ў аўторак, што «Пяцьдзясят адценняў шэрага» — першая кніга, што дасягнула адзнакі ў 1 млн прададзеных асобнікаў для электроннай кнігі Kindle.

Дэн Браўн і Джаан Роўлінг да гэтага часу ўтрымліваюць іншыя рэкорды продажаў. Так, у верасні 2009 года тыднёвыя продажы кнігі Браўна «Згублены сімвал» у цвёрдай вокладцы склалі рэкордныя 550 тыс. 964 копіі.

Роўлінг утрымлівае рэкорд продажаў за адзін тыдзень сярод кніг усіх жанраў. Продажы апошніх трох кніг серыі пра Гары Потэра ў цвёрдай вокладцы падымаліся да ўзроўню 1,8 і 1,4 млн (пятая і шостая кнігі адпаведна).

Раман «Пяцьдзясят адценняў шэрага» апавядае пра бурныя ўзаемаадносіны мільярдэра Крысціяна Грэя і «нявіннай» студэнткай філалагічнага факультэта Анастасіі Стыл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?