На пачатак 2012 года у Літве пражывала 40 300 беларусаў, што складае 1,3% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.
За год колькасць беларусаў зменшылася на 800 чалавек, сведчаць звесткі Дэпартамента статыстыкі са спасылкай на цэнтральную базу Службы рэестра жыхароў.

Палякаў у Літве — 210 тыс. 600 чалавек, расейцаў — 171 100, украінцаў — 20 700, яўрэяў — 3 400.

Тэндэнцыя скарачэння колькасці закранула практычна ўсе нацыянальныя меншасці, якіх налічваецца агулам 16,3%. Этнічных літоўцаў у краіне — 83,7%.

Усяго насельніцтва краіны складае 3 млн 199 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?