«Гэты Еўра (чэмпіянат кантынента па футболе) — першы ва Усходняй Еўропе — прайшоў з вялікім поспехам. Гэта быў надзвычайны чэмпіянат. Польшча і Украіна даказалі, што ў сілах арганізаваць турнір буйнога маштабу. Усё прайшло беззаганна. Гаспадары могуць ганарыцца праведзенай працай і яе вынікамі. Я за іх вельмі рады!», — сказаў сёння журналістам прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні.

Ён таксама нагадаў, што сённяшні фармат у 16 камандаў быў апошні (праводзіўся ад 1996 г.). У чэмпіянаце 2016 г., які пройдзе на палях Францыі, возьме ўдзел 24 каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?