2,5 тысяч чалавек, 83 арганізацыі і райсаветы сабралі 490 тысяч грывень (каля 60 тысяч даляраў) на помнік кіраўніку Украінскай паўстанцкай арміі Раману Шухевічу. На адкрыццё помніка прыехаў сын Шухевіча, Юрый. Асвячалі помнік праваслаўны мітрапаліт і ўніяцкі япіскап.

Раман Шухевіч правёў у падполлі пры немцах і пры саветах 7 гадоў. Загінуў у 1950 годзе ў вёсцы Белагоршча пад Львовым: яго атачылі савецкія мгбісты, ён не здаўся жывым.

У часы прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі Шухевічу было нададзена званне Героя Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?