Ліхтэнштэйн — маленькая еўрапейская краіна, што знаходзіцца паміж Швейцарыяй і Аўстрыяй. Насельніцтва — усяго 36 тысяч чалавек. Прыкладна як у нашай Смаргоні.
Сваёй назвай краіна абавязаная княскаму роду Ліхтэншэйн. Яны па сённяшні дзень кіруюць краінай. Прычым, іхнія паўнамоцтвы вельмі вялікія.

Летась у Ліхтэнштэйне адбыўся рэферэндум аб змякчэнні забароны на аборты. Жыхары краіны прагаласавалі «за», аднак спадчынны князь Алаіз вырашыў накласці на вынікі галасавання вета.

Так і ўзнікла ідэя абмежавання ўлады князёў Ліхтэнштэйнаў. Сёння яны могуць распускаць парламент, а таксама накладаць сваю забарону на любыя законапраекты.
Галасаванне па абмежаванні паўнамоцтваў адбылося ў нядзелю. Князь Алаіз абяцаў, калі народ яго не падтрымае, з’ехаць з краіны і забраць свой бізнэс. Ліхтэнштэйнцы падтрымалі свайго князя.

Гэта ўжо не першы падобны плебісцыт. У 2003 князь Ханс-Адам II таксама заклікаў людзей дазволіць яму кіраваць, як ён захоча. У выніку князь атрымаў перамогу: за яго прагаласавала 2/3 жыхароў Ліхтэнштэйна.

Увогуле ж, калі Ханс-Адам II злаваўся на парламент, то ён таксама абяцаў з’ехаць за мяжу і забраць назву краіны. Ліхтэнштэйны маюць уладанні ў Аўстрыі. Мелі таксама да 1945 і ў Чэхіі, праз што паміж краінамі існаваў дыпламатычны канфлікт аж да 2009. У княскіх руках знаходзіцца найбуйнейшы банк Ліхтэнштэйна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?