«Прыродная мудрасць беларусаў ясна падказвала ім: у свеце, які становіцца ўсё глабальнейшым і цяснейшым, немагчыма жыць за глухім нацыянальным плотам, а супольны дом лепш пачынаць будаваць з тымі, з кім ты знаёмы ўжо не адно стагоддзе. У выніку свой ​​гістарычны выбар мы зрабілі на карысць незалежнасці новага тыпу, якая імкнецца не да ізаляцыі, а да інтэграцыі, адкрытасці. Мы разарвалі заганнае кола і адкінулі альтэрнатыву — або замкнуцца ў нацыянальных межах, ці стаць Паўночна-Заходнім краем. Для нас гэта было непрымальна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён упэўнены, што інтэграцыя і незалежнасць не з’яўляюцца супярэчнасцю, а, наадварот, дапаўняюць і ўмацоўваюць адзін адну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?