У канчатковы склад алімпійскай зборнай Беларусі трапілі футбалісты мінскага «Дынама» Алег Вераціла і Станіслаў Драгун, паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан, а таксама форвард «Крылаў Саветаў» Сяргей Карніленка.

Рэгламент спаборніцтваў дазваляе ўключаць у пашыраную заяўку каманды не больш за чатыры футбалістаў старэйшыя за 23 гады, а ў канчатковы «спіс 18-ці» трапляюць тры «узроставыя» гульцы.

На днях у офіс БАТЭ прыйшоў запыт на Брэсана.

Клуб даў паўабаронцу права выбару — ехаць на Алімпіяду або застацца ў камандзе, якая хутка возьме старт у еўракубках сезона 2012/13.
Беларус бразільскага паходжання прыняў рашэнне адгукнуцца на выклік Георгія Кандрацьева. Паводле інфармацыі Goals.by, кіраўніцтва клуба засталося вельмі незадаволена выбарам футбаліста.

Футбольны турнір лонданскай Алімпіяды будзе доўжыцца з 25 ліпеня па 11 жніўня [матчы групавога турніру: 26 ліпеня — з Новай Зеландыяй, 29 ліпеня — з Бразіліяй, 1 жніўня — з Егіптам — НН]. На 24–25 ліпеня ў БАТЭ запланаваны матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць македонскага «Вардара». Гульні трэцяга кваліфікацыйнага раўнду галоўнага клубнага турніру Еўропы пройдуць 31-га ліпеня — 1-га жніўня, у адказ — 7–8 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?