Зымбабвэ сёньня:
Насельніцтва: 12,9 млн
Узровень пісьменнасьці: 90 %
Працягласьць жыцьця 37 год (самая нізкая ў сьвеце)
Інфікаваныя ВІЧ/СНІД 18 % дарослага насельніцтва
Беспрацоўе: 80 %
Інфляцыя: 1 700 % (найвышэйшая ў сьвеце)
28 % насельніцтва пакінулі краіну ў пошуках працы

Лідэр апазыцыі Зымбабвэ Морган Цвангірай (Morgan Tsvangirai) быў арыштаваны ў выніку паліцэйскай апэрацыі ў офісе сваёй партыі, заяўляюць ягоныя паплечнікі.

Паводле іх словаў, разам з Цвангіраем арыштаваныя яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў офісе Руху за дэмакратычныя перамены (РДП).

Два тыдні таму Цвангірай заявіў, што быў зьбіты паліцыяй і гэты факт мусіў натхніць на барацьбу нязгодных з рэжымам прэзыдэнта Робэрта Мугабэ.

У больніцы яму зрабілі пераліваньне крыві: у палітыка было адзначана ўнутраны крывацёк і пералом чэрапа.

Прэзыдэнт Мугабэ, які кіруе краінай ужо 27 гадоў, пагражае вытурыць з краіны заходніх дыпляматаў, якіх ён вінаваціць ў падтрымцы палітычнай апазыцыі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?