Калі гэтыя пяцёра хлопцаў з Берліна збіраюцца разам выпіць піва, іх хвалюе толькі адно — як будзе гучаць пустая бутэлька ад таго ці іншага гатунку піва.

GlassBlowSing-Quintet не выкарыстоўвае звычайных музычных інструментаў, а толькі шкляныя і пластыкавыя бутэлькі. «Як можна пабачыць, нават бутэлькі могуць быць накшталт розных інструментаў, у іх можна дзьмуць, па іх можна стукаць і атрымліваць самыя розныя гукі», — гаворыць Пэтэр, адзін з музыкаў гурту.

«Перадусім мы засяроджваемся на ўзаемадзеянні.

Гэта вельмі не проста — граць адначасова ўпяцёх, ды яшчэ на бутэльках, і каб мелодыя гучала правільна.
Мы граем разам, а не кожны паасобку», — дадаў ён.

Напачатку «бутэлечны квінтэт» граў толькі на вуліцах Берліна. Але ў 2003 г. хлопцы адважыліся выйсці на сцэну і пачалі гастраляваць па Нямеччыне, Швейцарыі ды Аўстрыі.

Ад 2006 г. гранне музыкі на бутэльках сталася іхнаю асноўнаю прафесіяй.

Songs on empties і No power to the cans — гэта, бадай, іхныя самыя вядомыя музычныя праграмы, а рэпертуар гурту самы шырокі — ад класічных твораў і музыкі з кінафільмаў да папулярнай музыкі і року.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?