Каля 300 тыс. чалавек сталі ўдзельнікамі і гледачамі ваеннага параду і спартыўна-маладзёжнага шэсця ў гонар Дня Незалежнасці ў цэнтры Мінска.
Аб гэтым БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Зыходзячы з логікі міліцыі, на парад выйшаў кожны шосты жыхар сталіцы.

Разам з тым той, хто назіраў за парадам па тэлевізары бачыў невялікую колькасць народу. Паводле ацэнак журналістаў НН, за парадам сачыла каля 20 тысяч чалавек. У самім парадзе ўзялі ўдзел 7,5 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?