Вярхоўная Рада Украіны на пасяджэнні ў аўторак 248 галасамі ўхваліла ў другім чытанні закон пра статус расейскай мовы, унесены дэпутатамі ад урадавай Партыі рэгіёнаў. Паводле дакумента расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна з'яўляецца роднай мінімум для 10% насельніцтва.
Цяпер законапраект яшчэ мае падпісаць прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.
Апазіцыя выступала супраць прыняцця гэтага закона, і падчас яго разгляду ў Вярхоўнай Радзе нават адбываліся бойкі. Падчас сённяшняга галасаваньня дэпутаты ад ўрадавай партыі ўзялі ў кола трыбуну.