Упершыню ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 7 ліпеня адсвяткуюць Купалле.

У свята Івана Купалы наведнікам Батанічнага саду прапануюць праспяваць купальскія песні і павадзіць карагоды, паваражыць на каханага, пакаштаваць напоі на травах па старадаўніх рэцэптах, а самае галоўнае — пашукаць папараць-кветку. Дарэчы, у экспазіцыйнай аранжарэі сада будзе працаваць выстава калекцыі папараці.

Таксама гэтым вечарам ўсіх ахвотных навучаць плесці купальскія вянкі і старадаўнім беларускім танцам.

Пачнецца свята, а 17-й гадзіне. Будзе таксама традыцыйнае вогнішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?