Народная газета піша, што ў хуткім часе ў Беларусі з’явіцца скульптурная кампазіцыя, якая не мае аналагаў у СНД.
Аўтар яе эскізу — знакаміты беларускі скульптар Уладзімір Жбанаў. Разам з маладым скульптарам Яраславам Філіповічам, які дапрацоўваў знак, ён стварыў помнік беларускім чэкістам.
У снежні 2012 года, калі будзе адзначацца
На ім будуць тры барэльефы: заснавальніка ВЧК Фелікса Дзяржынскага; салдата часоў Вялікай Айчыннай вайны, што сімвалізуе ўсіх чэкістаў, якія змагаліся з фашызмам; і сучаснага супрацоўніка органаў дзяржбяспекі,— тлумачыць старшыня Савета афіцэрскіх сходаў органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі палкоўнік Аляксандр Кісліцкі.
— Акрамя гэтага на шчыце будуць адлюстраваныя знакі нацыянальнага гонару нашай краіны: абеліск Перамогі ў Мінску, Сафійскі сабор у Полацку і Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці. Усё гэта будуць абдымаць бронзавыя крылы буслоў».