З 26 сакавіка да 10 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музэі (Менск, вул. Леніна, 20) праходзіць выстава твораў Фэрнана Лежэ й Надзеі Хадасевіч‑Лежэ.
Экспазыцыю складаюць графічныя творы, падораныя ў 1960‑1970‑я гады музэю нашай суайчыньніцай Надзеяй Хадасевіч‑Лежэ.