Такія звесткі прыводзяцца ў тлумачэнні да вынікаў чэрвеньскага апытання грамадскай думкі, размешчаным на сайце Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня).

«Калі з 20,5% у верасні 2011 года яго электаральны рэйтынг павысіўся да 24,9% у снежні і 34,5% у сакавіку 2012 года, то сёння ён зноў знізіўся да 29,7%», — адзначаюць сацыёлагі.

Акрамя таго, калі яшчэ ў сакавіку колькасць грамадзян, якія давяраюць прэзідэнту, перавышала колькасць тых, хто не давярае (47,9% супраць 42%), то сёння гэтыя суадносіны зноў змяніліся на карысць тых, хто не давярае (38,5% супраць 51.9%).

Сацыёлагі адзначаюць, што беларусаў усё больш непакоіць несправядлівае і нават не прававое стаўленне з боку ўлады. На іх думку, паказальным у гэтым з’яўляецца стаўленне да расстрэлу асуджаных па справе аб тэракце ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Так, з рашэннем суда і прэзідэнта згадзіліся толькі 37,8% апытаных, а 34,4% сказалі, што абодвух трэба было памілаваць, яшчэ 7% — што Канавалава трэба было расстраляць, а Кавалёва — памілаваць (звыш за 20% не змаглі адказаць).

Акрамя таго, адзначаюць сацыёлагі, «пачуццё несправядлівасці ўлады» закранае не толькі розныя сітуацыі штодзённага жыцця мільёнаў людзей, але самую структуру беларускага грамадства. Так, калі ў жніўні 2006 года 48,6% рэспандэнтаў лічылі, што Лукашэнка, перш за ўсё, абапіраецца на ваенных, МУС, КДБ, 37% — на прэзідэнцкую «вертыкаль», 20,5% — на дзяржаўных чыноўнікаў, то сёння так думаюць адпаведна 56,5%, 45,4% і 33,2%.

У той жа час колькасць тых, хто лічыць, што ён перш за ўсё абапіраецца на простых людзей і жыхароў вёскі, за шэсць гадоў скарацілася з 34,2% і 30% да 18,1% і 24%.
«Не дзіўна, што, вызначаючы свае адносіны з уладай, большасць апытаных (63,3%) сказалі „жыву, спадзеючыся толькі на сябе і пазбягаючы ўваходзіць у кантакт з уладай“ (толькі 7,6% сказалі „ўваходзячы ў кантакт з уладай, дабіваючыся ад яе таго, што мне трэба“). Таму і ацэнка становішча рэчаў у нашай краіне ў цэлым, якая на працягу паўгода рабілася ўсё больш пазітыўнай, зноў атрымлівае негатыўную дынаміку — сёння так думаюць 54,3%», — адзначаюць сацыёлагі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?