Сірыйская апазіцыя пагадзілася падтрымаць план на пераходны перыяд у краіне пры ўмове, што прэзідэнт Башар Асад сыдзе ў адстаўку.
Аднак удзельнікам сустрэчы ў Каіры так і не ўдалося дасягнуць пагаднення наконт фарміравання адзінага органа, які б прадстаўляў інтарэсы апазіцыі Сірыі на перамовах з сусветнымі дзяржавамі.
Погляды прадстаўнікоў апазіцыйных груп Сірыі на план па ўрэгуляванні крызісу ў краіне значна разыходзяцца.Пакуль не ясна, чаго больш — супярэчнасцяў або супадзенняў — у прапановах розных груп сірыйскай апазіцыі.