У Азербайджане журналісту і праваабаронцу Гілалу Мамедаву, аўтару папулярнага роліка «Давай, да свіданья!», прад’яўленыя новыя абвінавачванні — у дзяржаўнай здрадзе і распальванні нацыянальнай, расавай, сацыяльнай і рэлігійнай нянавісці.
Следства па справе Мамедава даручана ўпраўленню па цяжкіх злачынствах генеральнай пракуратуры.

Як паведамлялася раней, Гілала Мамедава затрымалі ў Баку па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў 22 чэрвеня.

Праваабаронцы палічылі затрыманне Мамедава спробай ціску на грамадзянскага актывіста.

Мамедаў з’яўляецца галоўным рэдактарам газеты і сайта «Толыши садо», якія публікуюць матэрыялы на талышскай мове — для малаколькаснага іранамоўнага народа, які пражывае ў Азербайджане і налічвае 112 тысяч чалавек. Ранейшы рэдактар ​​гэтай газеты быў асуджаны па абвінавачванні на карысць Ірана на 10 гадоў і памёр у бальніцы.

***

У траўні папулярным інтэрнэт-мемам стаў слоган «Давай, да свіданья!», ён з’явіўся дзякуючы Мамедаву. Гілал Мамедаў зняў на відэакамеру традыцыйны выступ куплетыстаў на вяселлі ў горадзе Астара. Такія куплеты называюцца ў Азербайджане «мейхана». У той раз рэфрэнам выступу куплетыстаў стала фраза «А ты кто такой? Давай, да свіданья!».

Відэа атрымала мільёны праглядаў на YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?