Пра гэта журналістам паведаміла адна з жыхарак мястэчка Святлана Турко.

Святлана Турко, супрацоўніца мясцовага ЖКГ, паведаміла пра чорныя пакункі, скінутыя з самалёта кіраўніцтву мясцовага ЖКГ.
Яе выклікалі ў міліцыю, дзе яна пабачыла некалькі тых самых пакункаў, у якіх сапраўды знаходзіліся парашуты з прымацаванымі цацачнымі мядзведзікамі і цыдулкамі на замежнай мове.

Спадарыня таксама паведаміла, што гэтыя пакеты пазбіралі ў Івянцы і ваколіцах.

Яе заявы пацвярджаюцца словамі іншых жыхароў Івянца.

Прадпрымальнік Анатоль Роман пацвердзіў, што бачыў як самалёт раскідваў чорныя пакункі і як яны ўпалі на вуліцу.
Ён нават сфатаграфаваў іх на камеру мабільнага тэлефона, але пасля выдаліў, бо пабаяўся наступстваў для самаго сябе.
Валеры Мазура кажа, што таксама бачыў самалёт.
Мазура цвердзіць, што з самалёта сапраўды скідалі мядзведзікаў. Мазура кажа, што цацкі прыбіралі супрацоўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Жыхарка Вольга Галаванава таксама паведаміла, што бачыла, як самалёт раскідваў нейкія пакункі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?