Рух аўтатранспарту па рэканструяваным мосце праз Дняпро пад Шкловам адкрыецца 6 ліпеня 2012 года. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП «Магілёўаўтадар» Анатоль Лапацін.

Пасля адкрыцця руху пачнуцца работы па разборцы часовага моста і аб’язной дарогі.

«Шклоў атрымае надзейную транспартную сувязь праз Дняпро з праезнай часткай шырынёй 11 м і 2 тратуары для руху пешаходаў па 1,5 м», —
распавёў гендырэктар.

Рэканструкцыя моста, пабудаванага ў 1962 годзе, пачалася ў 2010 годзе. Яна была абумоўлена тым, што мост за гады эксплуатацыі назапасіў мноства дэфектаў, якія ўплываюць на даўгавечнасць працы. Акрамя таго, грузападымальнасць і габарыт моста (7 м) не адпавядалі нарматыўным патрабаванням і не забяспечвалі бяспеку руху аўтатранспарту

(былі выпадкі падзення аўтамабіляў з моста).

На рэалізацыю гэтага праекта выкарыстана больш за 80 мільярдаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?