Вайскоўцы не камэнтуюць, ці парушэньне зьвязанае зь цьверджаньнямі швэдзкай кампаніі, што яе самалёт без дазволу ўляцеў у Беларусь, скінуў там плюшавых мядзьведзікаў у падтрымку дэмакратыі і вярнуўся назад.

«4 ліпеня мы зафіксавалі парушэньне паветранай прасторы. Але гэта ня значыць, што гэта зьвязана з паведамленьнямі швэдзкага друку.

Праводзіцца расьсьледваньне, высьвятляецца што гэта за парушэньне», -
сказаў прадстаўнік літоўскіх ВПС капітан Скомантас Павілёніс.

Дырэктар адміністрацыі цывільнай авіяцыі Кястуціс Аўрыла паведаміў выданьню Lietuvos rytas, што пакуль што ня чуў ад вайскоўцаў, што назіраюць за літоўскай паветранай прасторай, пра пералёт цывільнага самалёта празь мяжу.

«Калі б гэтае парушэньне было зьвязанае з палётам цывільнага самалёта, нам было б паведамлена, што мы мусім ужыць захады ў адпаведнасьці з кодэксам аб адміністрацыйных прапапарушэньнях», -
сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?