Міністр асяроддзя Латвіі Раймонд Вейоніс накіраваў афіцыйны ліст беларускаму міністру прыроды і аховы асяроддзя Лявонцію Харужыку, дзе абураецца тым. Што Беларусь не паведамляе Латвіі аб тым, якія мера прадпрымаюць беларускія службы, каб спыніць распаўсюд дызельнага паліва па Дзвіне.

«Дызпаліва перацягвае цячы ў Латвію. Заклікаю аператыўна інфармаваць Латвію аб эфектыўнасці мерапрыемстваў прадпрынятых у Беларусі дзеля абмежавання распаўсюджвання забруджвання» — звяртаецца спадар Вейоніс да свайго беларускага калегі.

Гэта не першая прэтэнзія ад латышскага боку з нагоды аварыі на трубаправодзе Унеча‑Вентспілс. Так, раней дырэктар Дзяржаўнага агенцтва асяроддзя Латвіі Віліс Авотыныш заявіў, што ў раку трапіла значна больш саляркі, чым паведамілі беларускія спецыялісты і сітуацыя можа скончыцца экалагічнай катастрофай. Ужо зараз плёнка дызпаліва пакрывае больш за 100 кіламетраў Дзвіны (Даўгавы) на тэрыторыі Латвіі.

Нагадаем, што 23 сакавіка ў выніку аварыі на трубаправодзе Унеча‑Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбылася уцечка больш за 100 тон дызпаліва, якое трапіла ў раку Ула, а потым ў Заходнюю Дзвіну. У 9 гадзін раніцы 26 сакавіка пляма забруджвання дасягнула латвійскага горада Краслава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?