Міністэрства аховы здароўя Камбоджы і Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамілі ў сумеснай заяве, што займаюцца даследаваннямі вострай рэспіраторнай інфекцыі з неўралагічнымі сімптомамі. Сімптомамі з'яўляюцца высокая тэмпература, моцныя болі ў вобласці грудзей і цяжкасць дыхання.

Паводле інфармацыі ўладаў Камбоджы,

61 з 62 дзяцей, якія трапілі ў бальніцы з сімптомамі захворвання, загінулі.
Самому старэйшаму захварэламу дзіцяці было 7 гадоў.

Большая частка зафіксаваных выпадкаў захворвання прыпадае на паўднёвыя вобласці Камбоджы.

СААЗ паведаміла, што занепакоеная з'яўленнем невядомай інфекцыі. Супрацоўнікі СААЗ і камбоджыйскія дактары спрабуюць усталяваць прычыны хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?