Суды па скаргах кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) Алега Гулака і праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на ўключэнне іх у базу невыязных з Беларусі пройдуць 16 ліпеня. Пра гэта паведаміў Стэфановіч.

Паводле яго слоў,

разгляд скаргаў адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. «Разглядаць скаргі і маю, і Гулака будзе суддзя Алена Семак. Ёй спатрэбілася амаль чатыры месяцы, каб прызначыць дату разгляду. Згодна з заканадаўствам, такія справы павінны быць разгледжаны на працягу месяца», — адзначыў праваабаронца.

Разбор па скарзе Гулака прызначаны на 11.00, Стэфановіча — на 14.30.

Нагадаем, 13 сакавіка Гулаку была выдадзена даведка аб тым, што з 5 сакавіка яму забаронены выезд з Беларусі. З дакумента вынікала, што Гулаку выстаўлены грамадзянскі іск у судзе. Аднак пра такі іск праваабаронца нічога не ведаў, ніводзін суд не інфармаваў яго аб унясенні ў «спісы невыязных».

11 сакавіка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы ў пагранічным пераходзе «Каменны Лог» Стэфановічу было адмоўлена ў праве выезду з краіны. 13 чэрвеня Стэфановіч атрымаў ліст ад начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бегуна, у якім гаварылася, што праваабаронца быў уключаны ў базу невыязных з-за тэхнічнага збою.

Варта адзначыць, што

22 чэрвеня кіраўнік юрыдычнай службы БХК Гары Паганяйла дамогся ў судзе Маскоўскага раёна выключэння яго са спісу асоб, выезд якім за мяжу часова абмежаваны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?