«Зьяўленьне рэзалюцыі Эўрапарлямэнту напярэдадні важнай унутрыпалітычнай падзеі — парлямэнцкіх выбараў у Беларусі — нельга расцэньваць інакш, як адкрыты палітычны заказ тых сіл у Эўропе, якія не зацікаўленыя ў выбудоўваньні добрасуседзкіх стасункаў зь Беларусьсю», — гаворыцца ў камэнтарыі прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі адносна рэзалюцыі Эўрапарлямэнту ад 5 ліпеня.

МЗС Беларусі называе гэтую рэзалюцыю «аднабокай і тэндэнцыйнай».

«Чарговыя заклікі да ўвядзеньня санкцыяў супраць нашай краіны, пры тым, што санкцыйная палітыка даўно прадэманстравала сваю неэфэктыўнасьць і тупіковасьць, толькі ўскладняюць узаемны пошук шляхоў нармалізацыі беларуска-эўрапейскага дыялёгу».

«Нягледзячы на падобныя неканструктыўныя падыходы Эўрапарлямэнту, Беларусь пацьвярджае зацікаўленасьць у разьвіцьці ўзаемавыгадных партнэрскіх адносін з ЭЗ і яго краінамі-сябрамі на агульнапрызнаных у міждзяржаўных адносінах прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі», — адзначаецца ў заяве.

Напярэдадні Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой асуджае парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?