Прысуд кнігараспаўсюдніку Алесю Яўдаху будзе агучаны 10 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы. Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Яўдаха: «На 10-е прызначылі абвяшчэнне выраку, а 10-й гадзіне. Пракурор хоча год абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы, гэтак званая хатняя хімія».

Таксама з Алеся Яўдахі хочуць спагнаць 79 мільёнаў рублёў «нанесенай шкоды».

Нагадаем, ён дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд.
Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?