Купляю на базары капусту. Выбраў такую галоўку, каб яе, пашаткаванае і закрашанае, якраз хапіла на салатніцу.

Леваруч ад мяне стаіць пажылы мужчына. Прыглядаецца і прыслухоўваецца. Але чаргі не займае, бо каб заняць чаргу, трэба стаць праваруч. Такі на нашым базары няпісаны закон.

Укідваю галоўку капусты ў торбу і паварочваюся ў бок мяснога раду. Пажылы мужчына пераймае мяне і пытаецца: «Колькі вы заплацілі?». «Пяць тысяч дзевяцьсот», — адказваю я. Мужчына безнадзейна махае рукою і адыходзіць. Дазволіць сабе такую раскошу, як невялікая галоўка капусты, ён не можа.

Як я разумею цябе, браце! Я сам даўно не дазваляю сабе або абмяжоўваю сябе ў многім, што раней мог купіць і з’есці. І доўга прыцэньваюся, перш чым купіць нешта конча патрэбнае. Яшчэ тыдзень таму не купляў сёлетняй капусты. Ем пакуль што старую бульбу, бо маладая яшчэ надта дарагая для мяне, грамадзяніна «сацыяльна арыентаванай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?