«Чытаю я рэгулярныя (сьвядомыя й несьвядомыя) наезды журналістаў і іншага люду на апазыцыю і дзіўлюся: няўжо гэтыя людзі ніяк ня могуць дапяць. НЕ АПАЗЫЦЫЯ мяняе ўладу ў той ці іншай краіне. Яе мяняе НАРОД. Апазыцыя толькі фармулюе народныя патрабаваньні і стварае народу МАЖЛІВАСЬЦЬ выказацца. Калі б 25‑га (ці калі яшчэ раней) да плошчы прыйшло паўмільёна, НІЯКАЯ міліцыя нават бы й не спрабавала гэта стрымаць (у Паўлічэнкі проста не хапіла б людзей). Але калі народ сядзіць дома і баіцца, каб з працы ня выгналі, каб прэмію не адабралі, каб дручком па сьпіне не заехалі ‑‑ пры чым тут апазыцыя? Нядаўна я перачытаў 21 патрабаваньне «Салідарнасьці», што было напісанае на браме гданьскай вэрфі ў 1980 г. Дык вось: НІВОДНАЕ з тых патрабаваньняў рабочых на сёньня не актуальнае для Беларусі. Папросту нашы людзі ўсё тое ўжо маюць! Іншая рэч, што зарэгістраваныя свабодныя прафсаюзы маем, але ўступаць у іх баімся. Маем нават зарэгістраваныя палітычныя партыі (пра што «Салідарнасьць» тады нават не заікалася!), але да іх не далучемся, а з‑за вугла брэшам на іх лідэраў. Хто перашкаджае масава ўступіць у БНФ ці ў АГП і дэмакратычна замяніць (а там гэта абсалютна мажліва!) Вячорку ці Лябедзьку на некага лепшага (калі такія ёсць)? А то вось, Вячорка і Лябедзька колькі разоў сядзелі, Лябедзьку нават падлоўлівалі й зьбівалі на лесьвічнай пляцоўцы, Мілінкевіч таксама ўжо атрымаў «баявы хрост», а вінаватыя ўсё адно яны! (Між іншым, у іх таксама сем’і, якія перажылі нямала бяссонных начэй.). Балбатуноў, як заўсёды шмат, працаўнікоў і проста сьмелых людзей не хапае... Прабачце, што гавару насуперак «модзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?