Як паведамляе charter97.org,

Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік атрымалі візы для ўдзелу ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэнні на тэму выбараў на наступным тыдні (12-13 ліпеня) ў Вене.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія праходзяць у Беларусі з 1996 года, былі прызнаныя АБСЕ несвабоднымі і несправядлівымі. За падазрэнні ў суўдзеле ў фальсіфікацыях старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай і сакратару ЦВК Мікалаю Лазавіку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?