Лідарам
Адпаведнае рашэнне было прынята 7 ліпеня дэлегатамі
«Не буду гаварыць многа слоў. Я абяцаю, што за той тэрмін, які буду ўзначальваць партыю (думаю, гэта будзе мой апошні тэрмін), я даб’юся шмат чаго», —заявіў Гайдукевіч, лідар партыі з 1995 года.
«
Мы ўсе 110 акруг забіваем нашымі кандыдатамі ў дэпутаты.Нашы людзі прыйдуць, зарэгіструюцца кандыдатамі ў дэпутаты і будуць па поўнай праграме гутарыць з людзьмі. Больш чым 70% насельніцтва ведае, як у нас у краіне праходзяць выбары, а пасля гэтых выбараў будуць ведаць усе», — заявіў пераабраны лідарам партыі Сяргей Гайдукевіч.
«Мне смешна і мяне нудзіць, калі я чую людзей, якія называюць сябе адзінымі змагарамі за дэмакратыю.
Тры месяцы таму ўсе кляліся, што ніколі не пойдуць на выбары, калі не зменяць беларускае выбарчае заканадаўства, калі хоць адзін палітзняволены застанецца ў краіне.Яны ўсе знаходзяцца ў адной лодцы — я іду асобна», — адзначыў Гайдукевіч.
Пры гэтым, падкрэсліў палітык, не трэба забываць, што не так далёка і да прэзідэнцкіх выбараў, якія Гайдукевіч, паводле яго слоў, збіраецца выйграць.