Падчас моцнай залевы на Кубані праводзіліся аўтаматычныя злівы вады на Небярджаеўскім вадасховішчы, аднак сцвярджаць, што гэта стала прычынай паводкі, рана, заявіў РІА «Навіны» старшы памочнік кіраўніка следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі па Краснадарскім краі Іван Сенгероў.

Раней кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што такія злівы «тэхнічна немагчымыя».

«На працягу 13 гадзін праводзіліся неаднаразовыя аўтаматычныя злівы, але казаць, што гэта стала прычынай паводкі, яшчэ рана», — сказаў суразмоўца.

Ён дадаў, што злівы вады былі парцыйнымі. Сама дамба пашкоджанняў не мае.

Проста на далінны горад абрынуліся воды з гор пасля залевы.

Па апошніх дадзеных у выніку паводкі загінулі 170 чалавек. Па дадзеных МНС, пацярпелі больш за 12 тысяч чалавек.

Раней улады Краснадарскага краю абверглі чуткі ў сацыяльных сетках і некаторых СМІ аб тым, што прычынай моцнай паводкі ў Крымскім раёне нібыта стаў рэзкі спуск вады з вадасховішчаў.

Паводка ў ноч на 7 ліпеня затапіла больш за 5 тысяч жылых дамоў у трох гарадах (Геленджык, Крымск, Наварасійск) і шэрагу пасёлкаў Краснадарскага краю. Парушаныя сістэмы энерга-, газа-і водазабеспячэння, аўтамабільны і чыгуначны рух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0