Рэпартаж у навінах па СТВ пра Будслаўскі фэст.

Ведаеце, дзе ён праходзіць і куды з усёй краіны ды і з-за межаў у пошуках заступніцтва, супакою, ураўнаважанасці, настаўніцтва збіраюцца дзясяткі тысяч вернікаў? «В агрогородок Будслав…»

Вось так. Маці Божая з аграгарадка Будслаў.

Адсутнасць пачуцця стылю — гэта фатальна.

І ні самі рэпарцёры, ні іх рэдактары не задумаліся над тым, што вякнулі.

Вы ж, халера, не з Дажынак рэпартаж робіце!

Але, з другога боку, гэта і добры паказчык, які сведчыць пра плінтусовы ўзровень інтэлекту і духу тых, хто працуе на лукашэнкаўскіх каналах.

І гэта дадае аптымізму тым, хто там не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?