Ужо больш за год ананімная групоўка вулічных мастакоў «43Т» тэрарызуе чыстыя фасады Жодзіна. Шматлікія крэмзаныя подпісы відаць не толькі ў гаражных масівах, але і на цэнтральных вуліцах горада аўтазаводцаў. Часта яны правакацыйныя, часам -- нецэнзурныя. У 90-я гэта адназначна называлі б — хуліганства, а сёння такі вандалізм лічыцца яшчэ і адным з відаў стрыт-арту.

Найверагодней, што

групоўка назвалася «43Т» у гонар эксклюзіўнага савецкага танка часоў другой сусветнай вайны
(было зроблена ўсяго 3 машыны). Такая ж мадэль ёсць і ў сусветнай гульні World Of Tanks. Google, праўда, па такім запыце падказаў яшчэ расейскую мадэль праса…

Мастакі з «43Т» для гутаркі сустрэцца не пажадалі. Кароткі каментар удалося атрымаць толькі праз адзін папулярны інтэрнэт-messenger.

43Т: «Мы не персаналізуем сваю творчасць і не жадаем быць публічнымі. Дый

наша дзейнасць падпадае пад шэраг артыкулаў крымінальнага і адміністратыўнага кодэксаў.
І нейкім мастацтвам гэта назваць цяжка. Гэта такое эмацыйнае „вітанне“ з 90-х, калі ледзь не ўсе публічныя месцы былі размаляваныя незразумела якімі словамі. Толькі ў нас гэтыя пасылы больш радыкальныя і сучасныя. Часам гэта звязана з палітыкай. Часам проста з навакольным асяроддзем і яго праблемамі ці тэндэнцыямі. Усё вельмі імпульсіўна і несістэмна.
Гэта такі наш вулічны дыялог катэгорыямі радыкалізму, палітыкі, супраціву сістэме. Такі натуральны вандалізм.
І мы разумеем, што закон гэта разглядае негатыўна. Для нас жа вандалізм — катэгорыя мастацтва.
Надпісы жывуць нядоўга — нейкія больш, нейкія менш. У цэнтры горада замалеўваюцца хутчэй, на ўскрайках могуць і гадамі захоўвацца.
Але ж усё часова… А заўтра прыйдуць супрацоўнікі ЖКГ ці нейкія іншыя мастакі-графіцісты і замалююць нашы надпісы. І гэта ўжо будзе новы арт-аб’ект. А паслязаўтра прыйдзем мы і пакінем там сваё новае паведамленне».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?