“The Washington Post” зьмяшчае пранікнёны і поўны сымпатыі да беларусаў тэкст Мікулаша Дзурынды прэм’ер-міністра Славаччыны. “У нядзелю людзі Беларусі будуць абіраць новага прэздэнта, — піша ён. — Я ўпэўнены, што ў гэтыя выходныя людзі Беларусі паўстануць перад выбарам паміж палітычнай цемрай і сьвятлом свабоды”. Аўтар верыць у перамогу дэмакратыі: “Ніхто і нішто ня ў стане супраціўляцца гістарычным сілам, прыведзеным у рух імкненьнем людзей да свабоды”. “Што натхняе ў мяне надзею на людзей Беларусі? Такія самыя сьвечкі, якія гарэлі на плошчы ў Братыславе, цяпер блішчаць у вокнах менскіх кватэраў і ў вясковых хатках. Усё зводзіцца да невытлумачальнай жывучасьці гэтых маленькіх агеньчыкаў. І менавіта так, урэшце, цемра будзе канчаткова пераможаная, а страх забыты”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0