Надпіс на плакаце: «Я Ганс. Мне 25 гадоў. У снежні 1943 года ў варшаўскім раёне Воля я забіў 40 чалавек. Памятай пра мяне, каб гэта ніколі больш не паўтарылася».
У фільмах і візуальным мастацтве звычайна нацыстаў малююць такімі, каб зло было відаць на твары. Зусім іншым шляхам пайшлі дызайнеры з аднаго з польскіх рэкламных агенцтваў. Яны паказалі эсэсаўцаў плэйбоямі — такімі, якімі яны часта бывалі ў рэальным жыцці. Гэта шакуе. Але і нагадвае: зло не перастае быць злом, нават калі яно маладое, прыгожае, паспяховае. І не па адзежы, не па фізічным выглядзе трэба ацэньваць чалавека.