Гістарычныя будынкі, якія не выкарыстоўваюцца больш як два гады і не былі прададзены на аўкцыёне, плануецца перадаваць інвестарам за адну базавую велічыню, паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі.

Міністэрства культуры падрыхтавала праект указа, які дасць магчымасць інвестарам набываць закінутыя гістарычныя будынкі (у выпадку адсутнасці на іх попыту з боку ўдзельнікаў аўкцыёнаў) за адну базавую велічыню (цяпер яна складае Br100 тыс.). Гэта дасць магчымасць стымуляваць цікавасць інвестараў да аднаўлення старадаўніх дамоў, перш за ўсё радавых сядзіб у Беларусі.

У краіне сфарміраваны пералік радавых сядзіб, якія прапануецца перадаць інвестарам на льготных умовах. Прадугледжваецца, што бізнесмены пасля рэканструкцыі будуць выкарыстоўваць гістарычныя аб’екты ў першую чаргу для прыёму турыстаў і аказання турпаслуг. Цяпер інвестарам перададзена каля дзесяці радавых сядзіб. Сярод іх сядзіба Бішэўскіх у вёсцы Лынтупы (Пастаўскі раён) і сядзіба ў вёсцы Краскі (Ваўкавыскі раён).

Раней за тое, каб перадаваць інвестарам за сімвалічную плату закінутыя радавыя сядзібы, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца не па прызначэнню, выступіла Міністэрства спорту і турызму. У красавіку 2012 года намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга звяртуў увагу на тое, што перадаць сядзібы бізнесменам плануецца з адной умовай — як мінімум пяць гадоў выкарыстання іх у турыстычных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?