У Следчым камітэце зазначаюць, што ніякай крымінальнай справы супраць першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Ігара Васільева няма.

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі інфармацыю пра яго затрыманне не каментуюць.

«Пакуль ніякіх афіцыйных каментароў», — заявіў намеснік начальніка цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Артур Стрэх.

Прадстаўнік прэс-службы Мінскага гарвыканкама сказаў, што афіцыйна Васільеў у адпачынку. Паведамленне, што Ігар Васільеў быў затрыманы ў сваім службовым кабінеце 6 ліпеня, з’явілася ў інтэрнэце сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?