Сталі вядомыя першыя вынікі працы сістэмы фота- і відэафіксацыі парушэнняў на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расіі.
Як паведамілі сёння ў прэс-службе УДАІ МУС, за першы тыдзень камеры хуткасці зафіксавалі 495 парушэнняў. Нагадаем, з тэставага рэжыму ў рабочы яны былі перакладзены 1 ліпеня.

— Пастановы аб правапарушэннях ужо адпраўленыя уладальнікам аўтамабіляў, — сказалі інспектары.

Нагадаем, паводле ўказа № 454 пастановы дасылаюць менавіта ўласніку транспартнага сродку. Калі той зможа прадаставіць доказы, што не ён знаходзіўся за рулём, то штраф яму плаціць не прыйдзецца. «Менавіта ўладальнік транспартнага сродку павінен даць доказы, што не ён знаходзіўся за рулём, — падкрэсліваюць у ДАІ. — Гэта значыць высвятляць, хто ехаў, Дзяржаўтаінспекцыя не будзе».

Штраф выстаўляецца паводле мінімальнай шкалы. Калі ён не будзе аплачаны цягам месяца, то на ўладальніка пададуць у суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?