На 10,5% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі ў першай палове 2012 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. У чэрвені інфляцыя склала 1,8%, у маі — 1,6%, у красавіку — 1,7%, у сакавіку — 1,5%, у лютым — 1,5%, у студзені — 1,9%.
Харчаванне ў чэрвені падаражэла на 1,8% (за шэсць месяцаў — на 11,7%), у тым ліку бульба — на 28,8%, цукар — на 6,8%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 4,2%, фрукты — на 4,1%.
Цэны на нехарчовыя тавары павялічыліся на 0,8% (6,9%). У лідарах — бензін (5,3%), дываны і дывановыя вырабы, пісьмовыя прылады (па 1,6%), тканіны (1,3%).
Тарыфы на платныя паслугі насельніцтву павысіліся на 3,8% (14,5%). Больш за ўсё падаражэлі
Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19–22%. У 2011 годзе цэны выраслі на 108,7%.