Сёння ў Кастрычніцкім судзе Мінска адбылося абвяшчэнне прысуду кнігару Алесю Яўдаху, якога вінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Алесь Яўдаха пакараны годам абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы (г.зв. хатняя хімія). Таксама з яго пастаноўлена спагнаць 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсавання шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.

Пракурор прасіў год хатняй хіміі і 79 млн рублёў штрафу.

Таксама прынята рашэнне пра накладанне арышту на манітор, сістэмны блок і прынтар А. Яўдахі, пакуль не будзе кампенсавана згаданая шкода. У кнігара ёсць час, каб абскардзіць прысуд.

Таксама прынята рашэнне пра знішчэнне трох пячатак і 30 кніжак «Маладафронтаўцы», з-за якіх і пачаўся пераслед А. Яўдахі.
Пасля адмашкі кнігаром зацікавілася падатковая, і справе быў дадзены ход.

Працэс пачаўся яшчэ ў ліпені мінулага года і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?