Аперацыю правялі сёння ў адной з прыватных клінік Мінска: дасталі ашчэпак, замянілі крышталік вока, траўмаванага падчас выбуху ў метро (гэтае вока было амаль саслепла).
Аперацыя каштавала 1500 долараў, якія аператыўна сабралі неабыякавыя людзі ўсяго за некалькі тыдняў.

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня Інэса Крутая напісала ў сваім livejournal, што ёй тэрмінова патрэбна аперацыя на вока, іначай пагражае поўная слепата. Паводле жанчыны, у дзяржаўным шпіталі ёй сказалі пачакаць да восені і да таго ж прапанавалі ўставіць крышталік, які не падыходзіў па паказчыках яе воку. Пры гэтым аперацыя ў дзяржаўным шпіталі была б бясплатная, але за сам крышталік Інэса мусіла заплаціць столькі ж, колькі ў прыватнай клініцы.

Цяпер зрок Інэсы Крутой выратаваны, і ўжо заўтра жанчыну выпішуць дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?