Прэм’Адпаведную задачу ён паставіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе былі заслуханы справаздачы старшынь аблвыканкамаў аб гатоўнасці сельгасарганізацый да ўборкі збожжавых культур і кукурузы.ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў своечасова завяршыць падрыхтоўку сельгастэхнікі да ўборачнай кампаніі.
Кіраўнік урада адзначыў, што на сённяшні дзень гатоўнасць камбайнаў складае 92 працэнты, зернесушыльных комплексаў — 93 працэнты, іншых машын і механізмаў — 85–90 працэнтаў. З аднаго боку гэта даволі добрыя лічбы, аднак калі паглядзець на іх у разрэзе раёнаў, то сітуацыя складаецца розная. Міхаіл Мясніковіч папрасіў звярнуць на гэта ўвагу, каб не было правалаў у асобна ўзятых гаспадарках і раёнах.
Усяго ў гэтым годзе ва ўборцы будзе задзейнічана 12 тыс. збожжаўборачных камбайнаў.«Гомсельмаш» павінен паставіць у гэтым годзе для аграрыяў 745 новых машын. Паводле даных на 4 ліпеня, 641 адзінка тэхнікі пастаўлена ўжо. Новыя машыны дапамогуць значна ўмацаваць матэрыяльную базу гаспадарак. «Прэзідэнтам аказана дастаткова моцная падтрымка па льготнаму набыццю збожжаўборачных камбайнаў у гэтым годзе», — нагадаў прэм’