У Гомелі пасля працяглай залевы з навальніцай вечарам 10 ліпеня многія вуліцы апынуліся пад вадой. Затопленымі застаюцца часткі вуліц Перамогі, Кірава, Інтэрнацыянальная, праспекта Леніна.

На дарогах пробкі, аўтамабілі плаваюць. Паводле слоў жыхароў горада, каля гадзіны з-за ліўня не хадзілі аўтобусы і тралейбусы.

Каля прыпынку «8 Сакавіка» ў цэнтры горада праваліўся нядаўна ўкладзены асфальт.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, выпала 69 мм ападкаў (69 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі), што складае 79% месячнай нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?