Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая днямі вярнулася на першы радок рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), падарыла Аляксандру Лукашэнку сваю ракетку.
«Галоўнае табе не прайграваць першы сэт і навучыцца адбіваць моцныя падачы»,— сказаў Лукашэнка, уручаючы 10 ліпеня Вікторыі ордэн Айчыны 3-й ступені за спартыўныя заслугі.