У Мінску адкрывается новая служба таксі, якая будзе называцца «Крышталь». Яна ствараецца на базе таксі 184 — у абедзвюх службаў аднолькавы юрыдычны адрас і падобныя тарыфы.

«Крышталь» будзе вазіць пасажыраў па 2800 рублёў за кіламетр.
Прастой каштуе 50 тысяч рублёў за гадзіну, а кошт пасадкі складае яшчэ 14 400 рублёў.

Звяртае на сябе ўвагу падабенства назвы службы на назву аднаго з раскручаных беларускіх брэндаў таксі — «Алмаз». Мінчукам ён запомніўся па слогану «Сем, сем, восем, восем, пазвані, і мы падбросім». Мала таго, што «Крышталь» і «Алмаз» — словы з аднаго асацыятыўнага шэрагу, дык у навічка рынка будзе нумар 7778, які адрозніваецца ад «алмазаўскага» ўсяго на адну лічбу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?