Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ўпершыню заклікаў свой народ рыхтавацца да вайны і канца свету. У нядаўнім пасланні іранцам Хаменеі заклікаў вернікаў чакаць прыходу
«Пытанне пра імама Махдзі ўяўляе найбольшую важнасць, і пра яго прыход выразна сказана ў вучэнні нашай святой рэлігіі», — сказаў Хаменеі.
Духоўны лідар адзначыў, што абавязак іранцаў — «рыхтавацца да прыходу вялікага лідара».
«Калі мы лічым сябе ваярамі 12 імама, то павінны быць гатовыя да вайны пад кіраўніцтвам Алаха, і з яго нябачнай дапамогай мы зробім так, што ісламская цывілізацыя пераможа на сусветнай арэне. Гэта наш лёс», — сказаў аятала.
Паводле звестак мясцовых СМІ, іранскія ўлады распаўсюджваюць брашуру «Апошнія 6 месяцаў», падахвочваючы ваеннаслужачых рыхтавацца да прыходу імама і да супраціву Захаду.
Акрамя таго, іранская рэвалюцыйная гвардыя ў нядзелю папярэдзіла ЗША і Ізраіль, што ім прыйдзецца гадаць, якія боегалоўкі будуць несці накіраваныя на іх іранскія ракеты.